Грузавік выпіхнуў з МКАД мікрааўтобус, які перакуліўся (фота)

Грузавік выпіхнуў з МКАД мікрааўтобус, які перакуліўся (фота)

Раніцай 10 кастрычніка на Мінскай кальцавой аўтадарозе перад з'ездам на вуліцу Мазурава адбылася аўтааварыя. МАЗ, загружаны друзам, не паспеў спыніцца перад заторам (яго прычынай была невялікая аварыя наперадзе). У выніку, грузавік, якім кіраваў 43-гадовы мужчына, сутыкнуўся з мікрааўтобусам, што ехаў перад ім. Ад удара Volkswagen выляцеў з дарогі і апынуўся ў кювеце, інфармуе сайт onliner.by.

У салоне мікрааўтобуса знаходзіліся бацька і сын. У іх невялікія траўмы. Ад шпіталізацыі мужчыны адмовіліся.

Фота: onliner.by