Горацкага барбера вінавацяць у "негатыўных каментарах" на адрас Лукашэнкі
Павел Шакоўскі / horki.info
У Горках магілёўскі ГУБАЗіК затрымаў мясцовага барбера Паўла Шакоўскага, паведамляюць праваабаронцы.
Па словах сілавікоў, хлопец "пакідаў розныя негатыўныя каментары на адрас Аляксандра Лукашэнкі і супрацоўнікаў міліцыі". Таксама яму ў віну ставяць удзел у мірных акцыях пратэсту.
У Горказ Шакоўскі з лета 2021-га працаваў у барбершопе BLOCK.
У якім статусе хлопец цяпер, невядома.