Гомельскую настаўніцу звольнілі за антываенныя выказванні
З гомельскай школы №62 звольнілі настаўніцу рускай мовы і літаратуры Аксану Чачоткіну. Нагодай стала антываеннае выказванне выкладчыцы. Пра гэта журналістам распавялі бацькі вучняў гэтай школы.
Чачоткіна выказалася супраць вайны, якую Расія вядзе ва Украіне. Адна з дзесяцікласніц расказала пра гэта адміністрацыі школы. Начальства прымусіла настаўніцу звольніцца за месяц да заканчэння навучальнага года.