Гомельскага айцішніка асудзілі на 2 гады за фота расійскай вайсковай тэхнікі
Гомельскі абласны суд прысудзіў два гады калоніі 30-гадоваму айцішніку Андрэю Уткіну, пішуць праваабаронцы "Вясны".
Яго абвінавацілі ў тым, што перадаў ТГ-каналу "Беларускі Гаюн" фота перамяшчэння расійскай вайсковай тэхнікі. Судзілі Андрэя паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — "Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Справу разглядаў суддзя Руслан Царук.
На праўладных ТГ-каналах паведамлялася, што Уткін сфатаграфаў калону вайсковых КАМАЗаў з літарай V.
Падчас аднаго з судовых пасяджэнняў суддзя спытаўся ў Уткіна, чаму той адправіў фота ў "Беларускі Гаюн", а не ў "СБ. Беларусь сегодня" ці АНТ.