Гомельскага актывіста Кастуся Жукоўскага арыштавалі на 10 сутак
У міліцыі заявілі, што яго затрымалі “за дробнае хуліганства ў аблвыканкаме”.
Гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі затрыманы і адпраўлены на 10-суткавы арышт пры невядомых абставінах. Як паведаміла БелаПАН жонка Жукоўскага Алена, прыкладна ў абед 20 лютага з ім знікла тэлефонная сувязь. Увечары Алене патэлефанавала невядомая жанчына, якая паведаміла, што Кастусь Жукоўскі арыштаваны на 10 сутак.
У Цэнтральным РАУС Гомеля пацвердзілі, што такі грамадзянін сапраўды быў дастаўлены ў міліцыю “за дробнае хуліганства ў аблвыканкаме”. У ізалятары часовага ўтрымання пацвердзілі, што затрыманы знаходзіцца ў іх.
Дакладныя абставіны і прычыны затрымання невядомыя.