Год калоніі на слова “дэбіл”: Беларусь першая ў Еўропе па колькасці зняволеных
Беларусь першая ў Европе па колькасці зняволеных на 100 тысяч чалавек. У нашай краіне з кожных 100 тысяч чалавек 354 — зняволеныя. Такую статыстыку апублікавала стамбульская Акадэмія крымінальнага права.
На другім месцы — Турцыя (335 зняволеных на 100 тысяч). Трэцяе месца займае Расія (331 зняволеных на 100 тысяч).
У Ватыкане зусім няма зняволеных. У Сан-Марына толькі 6 чалавек на 100 тысяч насельніцтва, а ў Манака — 21.
Згодна з аглядам “Вясны”, на мiнулым тыдні беларусаў судзілі часцей за ўсё за абразу прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).
У Буда-Кашалёве асуджаны на год калоніі Юрый Кавалёў за абразу прэзідэнта. Па звестках “Вясны”, крымінальную справу на мужчыну завялі за тое, што ён назваў Аляксандра Лукашэнку “дэбілам”.