"Гісторык" Пуцін расказаў амерыканцу пра ВКЛ
Такер Карлсан і Уладзімір Пуцін / t.me/dimsmirnov175/
"Гісторык" Уладзімір Пуцін расказаў у інтэрв'ю амерыканцу Такеру Карлсану пра Вялікае княства Літоўскае. Праўда, па яго версіі, "рускія складалі значную частку гэтай дзяржавы". З гэтым можа не пагадзіцца нават Аляксандр Лукашэнка, які лічыць перыяд Рэчы Паспалітай "акупацыяй", але кажа, што "ВКЛ — гэта мы, гэта наша дзяржава" (адна з "гістарычных формаў дзяржаўнасці на нашай зямлі").
Пуцін у чарговы раз спрабаваў абаснаваць прэтэнзіі Расіі на землі Украіны. Ён нават згадаў, што ВКЛ "называлі Літоўска-Рускім". Пра беларусаў пры гэтым не згадаў, як і пра тое, каго называлі "рускімі" ў тыя часы.
Расійскі прэзідэнт гаварыў і пра Унію Вялікага Княства Літоўскага з Польскім каралеўствам 1569 года. Па яго версіі, палякі "прыдумалі" ўкраінцаў. Ён нават паказваў амерыканцу копіі нейкіх лістоў Багдана Хмяльніцкага: "Каб вы не падумалі, што я нешта прыдумляю".
А яшчэ прэзідэнт РФ заблытаўся пасля ўдакладняльнага пытання.
Як адзначаюць эксперты, Уладзімір Пуцін не сказаў нічога новага. Гэта была прапаганда, якая ўжо добра вядомая на Захадзе.