Гэтыя тры жанчыны аб'ядналіся, каб перамагчы Лукашэнку

Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская і Вераніка Цапкала
Галоўнымі асобамі пратэсту ў Беларусі ў 2020 годзе нечакана сталі тры жанчыны: Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава. У палітыку яны прыйшлі на месца мужчын, якіх пераследуе аўтарытарны рэжым: Сяргей Ціханоўскі і Віктар Бабарыка — самыя прыкметныя сапернікі Аляксандра Лукашэнкі — за кратамі, Валерый Цапкала — у вымушанай эміграцыі.
Хто гэтыя тры жанчыны, якія хочуць пакласці канец кіраванню Лукашэнкі? Кароткае відэа пра іх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.