Гэтай ноччу ў беларусаў пару гадзін могуць не працаваць банкаўскія карткі
Банкамат
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр папярэдзіў беларусаў, што ўначы 5 чэрвеня з 02:00 да 04:00 у іх могуць не працаваць карткі.
"Будуць праводзіцца тэхналагічныя работы па мадэрнізацыі комплексаў ACS 3D-Secure 2.0 і БЕЛКАРТ-ІнтэрнэтПароль", — кажуць у цэнтры.
Абяцаюць, што перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак будуць кароткімі. Так што калі планавалі начны анлайн-шопінг — пераплануйце яго на раніцу.