Генштаб Украіны сцвярджае, што ўжо ліквідавана 200 тысяч расійскіх акупантаў
Вайна ва Украіне / t.me/AFUStratCom/
Генштаб Узброеных сіл Украіны сцвярджае, што ўжо ліквідавана 200 тысяч расійскіх акупантаў. За апошнія суткі расіяне страцілі 610 чалавек забітымі. Украінскімі вайскоўцамі было знішчана 9 танкаў, 17 адзінак бронетэхнікі, 16 артылерыйскіх сістэм, 9 крылатых ракет, 16 беспілотнікаў. Найбольш цяжкія баі па-ранейшаму ідуць у Бахмуце і яго наваколлі.
Расійскае Мінабароны апошні раз паведамляла пра свае страты ў верасні 2022-га — пра амаль 6 тысяч загінулых вайскоўцаў.
https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua