Генпракурор Украіны: вызваленне зняволеных — гэта не масавая акцыя

Генпракурор Украіны: вызваленне зняволеных — гэта не масавая акцыя

З-за кратаў будуць вызваленыя ўдзельнікі баявых дзеянняў — украінцы з рэальным баявым досведам. На вайне з расійскімі войскамі яны змогуць кампенсаваць сваю віну. Пра гэта ў панядзелак у відэазвароце заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Генпракурор Украіны Ірына Венедыктава пазней удакладніла, што вызваленне зняволеных — гэта не масавая акцыя. Яна называе яго "узважаным кропкавым крокам". І насельніцтву "не трэба хвалявацца, што крымінал запоўніць вуліцы". Па словах генпракурора, па кожным вызваленым прымаюцца індывідуальныя рашэнні. Яна падкрэсліла, што яны — ветэраны баявых дзеянняў у 2014-2015 гадах, і маюць права на шанц паўдзельнічаць у абароне радзімы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.