Генпракуратура Беларусі хоча прызнаць BYPOL тэрарыстычнай арганізацыяй
Генеральная пракуратура хоча прызнаць BYPOL тэрарыстычнай арганізацыяй. Адпаведны зварот генпракурора Андрэя Шведа накіраваны ў Вярхоўны суд.
Таксама тэрарыстычнымі прапануецца прызнаць "структурныя падраздзяленні" BYPOL — "Сітуацыйна-аналітычны цэнтр" і "Мабілізацыйны план Перамога".
Прадстаўнік BYPOL Аляксандр Азараў на днях увайшоў у Кабінет Святланы Ціханоўскай. Там ён адказвае за ўзнаўленне правапарадку.