Гандляроў у намётах і з латкоў абавяжуць мець банкаўскія тэрміналы
Тэрмінал для прыёму безнаяўных плацяжоў / pixabay.com
У Беларусі з 1 ліпеня 2025 года будзе істотна пашыранае прымяненне касавага абсталявання і банкаўскіх тэрміналаў для прыёму безнаяўных плацяжоў. Гэта прадугледжваецца сумеснай пастановай Саўміна і Нацбанка. У беларускім Міністэрстве падаткаў і збораў растлумачылі, што з лета 2025 года выкарыстанне касавае абсталяванне стане абавязковым пры:
- ажыццяўленні разноснага гандлю;
- аказанні паслуг і продажу тавараў (за выключэннем алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў) у цягніках;
- аказанне ў доме паслуг, а таксама ажыццяўленні гандлю з дастаўкай тавараў на дом аператарамі паштовай сувязі і электрасувязі, выязнымі брыгадамі арганізацый службы побыту і камунальных паслуг;
- і ў шэрагу іншых выпадкаў.
Цяпер выкарыстоўваць касавае абсталяванне пры вядзенні такога бізнэсу не абавязкова. Акрамя таго, з 1 ліпеня 2025 года прадпрымальнікі, якія займаюцца разносным гандлем, продажам тавараў у цягніках, выкананнем работ і аказаннем паслуг па-за пастаянным месцам ажыццяўлення дзейнасці, а таксама ў шэрагу іншых выпадкаў, павінны будуць мець тэрміналы для прыёму безнаяўных плацяжоў.
Пры гэтым у МПЗ разлічваюць, што гэтае патрабаванне не пацягне для прадпрымальнікаў вялікіх дадатковых выдаткаў. Купляць картачны плацежны тэрмінал неабавязкова, дастаткова ўсталяваць на мабільны тэлефон "праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе прымаць безнаяўныя плацяжы".