Гамяльчанін зарэзаў чалавека, які абазваў яго “калгаснікам”

Гамяльчанін забіў чалавека ўдарам нажа ў сэрца. Здарэнне адбылося ў часе сваркі паміж суседзямі на глебе розных поглядаў на жыццё. Абвінавачаны працаваў ахоўнікам і казаў, што яго ахвяра “не з іх раёна”. Пацярпелы кіраваў прыватнай фірмай і абзываў нападніка “калгаснікам”.

Забіты жыў двайным жыццём: то ў жонкі, з якой меў дваіх дзяцей, то з каханкай, якая таксама выхоўвала іх агульнага сына. Кватэра гэтай жанчыны і была па суседстве з кватэрай абвінавачанага.

У дзень забойства пацярпелы прыйшоў да каханкі. Увечары ён выпіў і стаяў на вуліцы ў кампаніі сяброў. Абвінавачаны выйшаў з пад’езда з нажом — хацеў абрэзаць верхаліны ў вішняў для лепшага росту. Ён павітаўся з суседам, але каханак суседкі адразу пачаў да яго чапляцца і грубіць яму. У выніку мужчыны выйшлі ў пад’езд “паразмаўляць па-пацанску”. Там між імі адбылася бойка, з якой бізнесмен выйшаў пераможцам. На вуліцы настрой у забойцы сапсаваўся. Ён забраў нож і хацеў зайсці дадому, але перад ім зноў вырас дырэктар фірмы. Як засведчылі відавочцы, ён стаў штурхаць абвінавачанага, пакуль той не ўдарыў яго нажом у сэрца.

Пацярпелы паспеў патэлефанаваць каханцы, каб яна выклікала хуткую, пасля чаго страціў прытомнасць і памёр у лякарні.

Па факце забойства распачатая крымінальная справа, піша “Гомельская праўда”.