Гамельчука падазраюць у жорсткім забойстве двухгадовага сына
Гомельскі гараддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на 28-гадовага мужчыну.
Яго падазраюць у забойстве заведама малалетняга, учыненым з асаблівай жорсткасцю.
Як паведамляе БелаПАН, падазраваны, знаходзячыся ў нецвярозым стане, па месцы свайго пражывання нанёс двухгадоваму сыну мноства колата-рэзаных ранаў па розных частках цела. Дзіця сканала на месцы здарэння.
Падазраванага затрымалі. Праводзіцца комплекс следчых дзеянняў, накіраваных на збіранне доказаў, усталяванне ўсіх акалічнасцяў злачынства.
Фота — news.yellow-page.com.ua