Галалёдзіца і да -18 уначы — прагноз надвор'я ў Беларусі на чацвер

У Беоларусі прагназуюць мароз, ілюстрацыйнае фота
У чацвер, 20 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі пройдзе невялікі кароткачасовы снег, удзень будзе без істотных ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца, тапму сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер чакаецца няўстойлівы слабы.
Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях прагназуецца -16...-18. Удзень чакаецца 1-6 градусаў марозу, па паўднёвым захадзе будзе ад 0 да +1.
21-22 лютага ўмовы надвор'я будзе пераважна вызначаць халодны антыцыклон з цэнтрам над паўднёвым усходам Беларусі.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.