Футбольны "Кубак Івуліна": ці патрэбная палітвязням такая салідарнасць?

Аляксандр Івулін

Аляксандр Івулін

28 чэрвеня ў Варшаве пройдзе футбольны "Кубак Івуліна". Яго прыдумалі ў 2022 годзе на знак салідарнасці з журналістам Аляксандрам Івуліным, які тады сядзеў у калоніі, і тысячамі іншых палітвязняў.

Цяпер "Кубка Івуліна" — брэнд і станоўчы прыклад таго, як беларусы ўмеюць падтрымліваць адно аднога. А Саша Івулін — на волі і сам удзельнічае ў арганізацыі турніра. Але ёсць у такіх ініцыятываў і хэйтары. "Для мяне выглядае дзіўнаватым, калі салідарнасцю з палітвязнямі называецца пагуляць увечары ў футбол", — піша былы палітвязень, журналіст Ягор Марціновіч.

Дык ці патрэбная палітвязням такая салідарнасць? І што яшчэ мы можам зрабіць? Гэтую і іншыя надзённыя тэмы абмяркоўваем з Аляксандрам Івуліным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.