Футбольны чэмпіянат Беларусі горшы за латвійскі, эстонскі і албанскі
Беларускае першынство апусцілася ў сусветным рэйтынгу адразу на 21 пазіцыю і цяпер займае толькі 60-е месца.
У 2012 годзе беларускае першынство было на 39 радку. Абноўлены штогадовы рэйтынг футбольных ліг свету апублікавала Міжнародная Федэрацыя футбольнай статыстыкі і гісторыі.
Адзначым, што лепшымі за наш турнір былі прызнаныя сярод іншых чэмпіянаты Эстоніі (54) і Латвіі (57), Егіпта (46), Кувейта (56), Малдовы (41) і Грузіі (50). Лепшае першынство планеты як і год таму ў Іспаніі. На другім месцы Англія, трэцім — Нямеччына. У дзясятку таксама трапілі Італія, Бразілія, Аргентына, Францыя, Расія, Калумбія і Румынія. У суседняй Украіны 14 месца. Самыя слабыя футбольныя чэмпіянаты ў Сенегале, Тога і Руандзе. Агулам у статыстыцы прадстаўленыя турніры 125 краін свету.