Футбольнае "Дынама" падпісала Ненада Адамавіча

Дэбютаваць у складзе "бела-блакітных" Адамавіч зможа пасля 12 ліпеня, калі ў Беларусі адкрыецца трансфернае вакно.
 
Новы гулец "Дынама" з'яўляецца гадаванцам белградскага "Партызана". Ён граў у сербскай Суперлізе за "Тэлеоптык", "Металац" і "Смедарава". У мінулым сезоне Ненад Адамавіч абараняў колеры "Хайдука" з Кулы.