Футбалісты "Нёмана" паедуць на матч у Ліхтэнштэйн на аўтобусе
Ліхтэнштэйн / pixabay.com
Футбалісты "Нёмана" паедуць на матч першага раўнда адбору футбольнай Лігі канферэнцый з "Вадуцам" у Ліхтэнштэйн на аўтобусе, піша "Трыбуна".
"Нас чакае няпростае падарожжа. Мы паедзем на аўтобусе пасля гульні з Наваполацкам. 1800 кіламетраў... У першай гульні, вядома, у іх будзе перавага, бо мы будзем гуляць з дарогі", — кажа футбаліст гродзенцаў Ягор Зубовіч.
"Вадуц" прыме "Нёман" 13 ліпеня. "Нёман" жа правядзе хатні паядынак 20 ліпеня ў Венгрыі — на стадыёне "Алькюфер" у Дзьёры. Сапернік наўрад ці будзе дабірацца на аўтобусе (800 км).
Беларускія каманды паводле рашэння УЕФА вымушаны праводзіць хатнія матчы еўракубкаў на нейтральных палях без гледачоў.
Галоўны трэнер гродзенскага "Нёмана" Ігар Кавалевіч / fcneman.by