Футбалісты мінскага "Дынама" сёння згуляюць у Швейцарыі з "Цюрыхам" (відэа)
Гэта будзе матч 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы.
Футбалісты мінскага "Дынама" 30 ліпеня згуляюць у Швейцарыі з "Цюрыхам" у матчы 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы. Ён пачнецца ў 20.30 паводле беларускага часу. Трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".
"Дынама" прыляцела ў Швецарыю ў наймацнейшым складзе. Застаўся дома толькі нападаючы Віталь Булыга, у якога ўзніклі праблемы з дакументамі.
Нагадаем, хатні паядынак дынамаўцы правядуць у Брэсце 6 жніўня.

Фота: dinamo-minsk.by