Футбалісты мінскага "Дынама" паляцелі ў Швейцарыю (фота)
У чацвер яны правядуць матч 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы з "Цюрыхам".
Футбалісты мінскага "Дынама" 30 ліпеня згуляюць у 3-м раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы ў Швейцарыі з "Цюрыхам". Пачатак у 20.30 паводле беларускага часу. Трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".
29 ліпеня дынамаўцы паляцелі ў Швейцарыю чартэрным рэйсам з нацыянальнага аэрапорта "Мінск". У складзе каманды наступныя гульцы: Ненад Адамавіч, Махамед Мунір Абдусалам, Умару Бангура, Фатас Бечырай, Раман Бегуноў, Алег Вераціла, Ігар Варанкоў, Максім Вітус, Аляксандр Гутар, Сяргей Ігнатовіч, Сяргей Канцавы, Мікіта Корзун, Уладзімір Карыцька, Аляксандру Някша, Сяргей Паліцевіч, Глеб Расадкін, Ян Цігараў і Чыгозэ Удожы. Сёння ўвечары ў прэс-цэнтры стадыёна "Летцыгрунд" пройдзе перадматчавая прэс-канферэнцыя галоўнага трэнера "Дынама" Вука Рашавіча. Пасля яе заканчэння дынамаўцы правядуць трэніроўку на полі, на якім заўтра пройдзе матч.
Нагадаем, хатні паядынак "Дынама" правядзе ў Брэсце 6 жніўня.
На відэа эпізоды фантастычнага матча паміж "Цюрыхам" і "Грасхоперсам" (4:3).



Фота: dinamo-minsk.by