Футбалістам мінскага "Дынама" раздалі клюшкі і канькі
Футбалісты гуляюць у хакей / dinamo-minsk.by
Футбалістам мінскага "Дынама" раздалі... клюшкі і канькі. Іх трэніроўка прайшла на лёдзе "Мінск-Арэны" (не на асноўнай пляцоўцы, а на канькабежным стадыёне). Клубная прэс-служба паведамляе, што гульню футбалістаў у хакей яшчэ летась увёў галоўны трэнер дынамаўцаў Вадзім Скрыпчанка. І гэты вопыт прызналі паспяховым. У студзені запланаваныя яшчэ дзве трэніроўкі на лёдзе.
dinamo-minsk.by