Футбаліст зборнай Беларусі гуляе ў аматарскім чэмпіянаце

Як паведамляе рэгіянальны інтэрнэт-партал “Медыя-Палессе”, Сяргей Балановіч — паўабаронца нацыянальнай зборнай па футболе прыняў удзел у аматарскім чэмпіянаце Пінска па міні-футболе.



У першым туры чэмпіянату, як прайшоў у зале спарткомплексу “Хваля”, ён згуляў за каманду “ВілеонсТур-Ветэран” і забіў гол. Дарэчы, каманда вядомага футбаліста з лікам 7:1 перамагла сваіх сапернікаў з ПалесДУ.



Як вядома, Сяргей Балановіч нарадзіўся ў Пінску. Пасля навучання ў мясцовай спартовай школе алімпійскага рэзерву пачаў сваю кар’еру ў пінскай “Хвалі”, потым перайшоў у салігорскі “Шахцёр”. У нацыянальнай камандзе дэбютаваў у 2012 годзе. Гуляючы за яе ў таварыскім матчы са зборнай Ізраіля, ён стаў аўтарам 200-га гола ў гісторыі зборнай Беларусі.