Фотафакт: Як выглядае футбольнае поле на новым стадыёне БАТЭ
Гэты здымак змясціў сайт by.tribuna.com.
Нагадаем, урачыстае адкрыццё новага стадыёна БАТЭ адбудзецца 3 траўня. Пра гэта паведаміў кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас. Раней новы стадыён у Барысаве планавалі адкрыць увосень 2013-га, але будаўнікі не паспелі скончыць усе працы.
"Не выключаю прысутнасць на ўрачыстасцях кіраўніка дзяржавы, бо такая значная падзея стане стартам вялікага спартовага месяца, прыгожа папярэдзіць хакейны чэмпіянат свету", — сказаў Румас.
Фота — by.tribuna.com