Фотафакт: У Віцебску з'явіліся трамваі з відэаназіраннем
Пакуль у горадзе перавозяць пасажыраў два трамваі, абсталяваныя сістэмай відэаназірання.
У салоне ўстаноўленыя чатыры міні-відэакамеры. "Карцінка" з іх трапляе на дысплей, які знаходзіцца ў кабіне кіроўцы.
БЕЛТА адзначае, што сістэма прызначаная для забеспячэння бяспекі людзей, а таксама мусіць стаць "дадатковым фактарам, які будзе дысцыплінаваць удзельнікаў дарожнага руху".