Фотафакт: Пад Мінскам дрэва ўпала на дарогу і прабіла лабавое шкло аўто

Фотафакт: Пад Мінскам дрэва ўпала на дарогу і прабіла лабавое шкло аўто

55-гадоваму жыхару пасёлка Міханавічы пад Мінскам толькі цудам удалося пазбегнуць гібелі ў незвычайнай аўтааварыі. Мужчына ехаў на сваёй машыне па трасе ў кірунку вёскі Новы Двор, калі ўбачыў, як на дарогу падае дрэва.

Кіроўца паспрабаваў спыніцца і інстынктыўна прыгнуўся. У той момант дрэва павалілася на яго машыну: прабіла маторны адсек і лабавое шкло проста каля месца кіроўцы. Калі б мужчына не ўхіліўся, для яго гэтае здарэнне скончылася б трагічна.

Пасажыраў у салоне не было. Шафёр атрымаў толькі нязначныя траўмы, перадае БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Мінскага раёна.