ФК “Слуцк” дэбютуе ў вышэйшай лізе
30 сакавіка завяршаецца першы тур чэмпіянату Беларусі па футболе.
“Слуцк”, які па выніках мінулага чэмпіянату выйшаў у элітны дывізіён замест мазырскай “Славіі”, сёння згуляе з моцным супернікам — гродзенскім “Нёманам”. Матч пройдзе ў Гродне, пачатак а 16.00.
Магілёўскі “Дняпро” прыме на сваім полі бронзавага прызёра першынства краіны — мінскае “Дынама”, пачатак матчу а 14.00, а “Гомель” у сябе дома сустрэнецца з “Белшына”, пачатак а 17.00.
Учора, 29 сакавіка прайшлі першыя тры матчы стартавага тура. “Шахцёр” даволі нечакана выйграў у БАТЭ, “Нафтан” перамог “Тарпеда-БелАЗ”, а “Мінск” — брэсцкае “Дынама”. Усе матчы скончыліся з вынікам 2:0.