ФК “Шахцёр” саступіў “Вольфсбергу” і выбыў з Лігі Еўропы (відэа)

Салігорскі футбольны клуб “Шахцёр” выбывае з Лігі Еўропы. 23 ліпеня клуб правёў другі матч 2-га кваліфікацыйнага раунда турніру, у якім саступіў аўстрыйскаму “Вольфсбергу” — 0:2. Для гарнякоў гэта была выязная гульня. Першы матч яны гулялі ў сябе дома і таксама саступілі аўстрыйцам — 0:1.

Тым часам мінскае “Дынама” таксама ўчора разграміла ў сябе дома балгарскае “Чорнае мора” — 4:0. Папярэдні паядынак з гэтымі сапернікамі скончыўся нічыёй — 1:1 і такім чынам дынамаўцы праходзяць у 3-ці раунд Лігі Еўропы, дзе сустрэнуцца з “Цюрыхам” са Швейцарыі.