ФК БАТЭ выпусціў уласныя гадзіннікі (фота)
Яны выйшлі ў дзвюх версіях — "бюджэтнай" і імянной.
Футбольны клуб БАТЭ на сваім сайце паведаміў пра выпуск наручных гадзіннікаў для сваіх фанатаў.
Гадзіннікі выпушчаныя на заводзе "Луч". Яны будуць пастаўляцца ў дзвюх версіях. Першая — так званая "бюджэтная". Такія гадзіннікі каштуюць 350 тысяч рублёў і выкананаыя ў дзвюх колеравых гамах — мужчынскай і жаночай. Як паведамляецца, у гадзіннікаў — надзейны кварцавы механізм і стыльны каўчукавы раменьчык.
Гэтыя гадзіннікі пачнуць прадавацца з 15 ліпеня ў фірмовай фан-краме на "Барысаў-арэне". Менавіта ў гэты дзень барысаўскі футбольны клуб гуляе дома з ірландскім "Дандалкам" у рамках другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў.
Акрамя "бюджэтнай" серыі будуць выпушчаныя 50 імянных гадзіннікаў прэміум-сегменту. Кожны з іх, як мяркуецца, будзе каштаваць каля 3 млн рублёў.


Фота: fcbate.by