Фінляндыя забараніла расіянам перасякаць мяжу і на роварах
Расійска-фінская мяжа
Фінляндыя забараніла расіянам перасякаць мяжу і на роварах. Правіла дзейнічае ўжо з 9 лістапада.
Пры гэтым расіяне скардзяцца, што атрымаць пісьмовае пацверджанне аб рашэнні памежнікаў немагчыма — іх проста разварочваюць у прапускных пунктах.
Раней Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Фінляндыя і Нарвегія забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю на аўтамабілях з расійскімі нумарамі. У дачыненні да грамадзянаў Беларусі і аўтамабіляў на беларускіх нумарах падобныя абмежаванні не ўводзіліся. Хаця асобныя краіны (напрыклад, Латвія) разглядалі такую магчымасць.