Сейм Латвіі не забараніў аўтамабілі на беларускіх нумарах
Рыга / pixabay.com
Сейм Латвіі не забараніў аўтамабілі на беларускіх нумарах. А вось перасоўванне аўтамабіляў на расійскіх нумарах забараняецца. Закон уступае ў сілу 15 лістапада, а новыя нормы пачнуць дзейнічаць праз тры месяцы. Такія папраўкі ў закон аб дарожным руху былі прынятыя парламентам у чацвер.
Аўтамабіль на расійскіх нумарах павінен быць зарэгістраваны або вывезены з Латвіі не пазней за 14 лютага 2024-га, інакш яго арыштуюць і канфіскуюць, а пасля перададуць Украіне. Такім аўтамабілям дазваляецца праязджаць праз Латвію транзітам.
Першапачатковы варыянт паправак прадугледжваў аналагічную забарону для машын з беларускімі нумарамі. Аднак Офіс Святланы Ціханоўскай дамогся, каб новаўвядзенне іх не закранула.