Фінансаванне "Белсата" могуць скараціць на 2/3

Фінансаванне "Белсата" могуць скараціць на 2/3

Паводле неафіцыйных звестак, польскі ўрад хоча зменшыць датацыі на дзейнасць тэлеканала "Белсат" на 2017 год. У параўнанні з 2016 годам датацыі хочуць зменшыць на 2/3, піша сайт wpolityce.pl.

У 2016 годзе на дзейнасць "Белсата" вылучалася 17 мільёнаў злотых (4,2 млн долараў). На 2017 год МЗС Польшчы плануе вылучыць тэлеканалу 5 мільёнаў злотых (1,2 млн долараў), паведаміла кіраўніца канала Агнешка Рамашэўская.

Па яе словах, тэлеканал "Белсат" плануюць перавесці на рускамоўнае вяшчанне. "Беларуская мова стала нашым знакам адрознення. Без беларускай мовы мы будзем мець Расію ў Брэсце. Праз год ці праз пяць гадоў, але так ці інакш гэта будзе нявыгадна. Я не магу ўцяміць, як нехта можа гэтага не разумець", — абураецца Рамашэўская.

Тэлеканал "Белсат" быў створаны ў 2008 годзе. Тэхнічнымі супрацоўнікамі на канале працуюць пераважна палякі. Аднак журналістамі і вядоўцамі тэлеканалу з'яўляюцца беларусы — напрыклад, Святлана Калінкіна.