Фінал Кубка Беларусі пройдзе 3 траўня на "Барысаў-Арэне", без БАТЭ
У панядзелак у Доме футбола адбылося лёсаванне 1/2 фінала Кубка.
"Дняпро" сустрэнецца ў Магілёве з салігорскім "Шахцёрам", "Мінск" на хатняй арэне прыме гродзенскі "Нёман". Паўфіналы пройдуць у аўторак, 15 красавіка, фінал — 3 траўня на "Барысаў-Арэне", паведамляе "Прессбол".
Нагадаем, барысаўскі БАТЭ ў чвэрцьфінале прайграў гродзенскаму "Нёману", таму на сваёй новай арэне ў фінале не згуляе. Раней паведамлялася, што на адкрыццё "Барысаў-Арэны" збіраўся прыехаць кіраўнік дзяржавы.
Фота — ria.ru