Філосаф Уладзімір Мацкевіч збіраецца пераходзіць да сухой галадоўкі
Філосаф Уладзімір Мацкевіч збіраецца пераходзіць да сухой галадоўкі. 65-гадовы палітвязень галадае ў СІЗА № 1 Мінска 11-ы дзень. Ён патрабуе, каб яго выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, завяршылі следчыя дзеянні і прызначылі дату суда.