FIFA плануе ўключыць футзал і пляжны футбол у праграму летняй Алімпіяды
Пляжны футбол / БЕЛТА
FIFA плануе ўключыць футзал і пляжны футбол у праграму летняй Алімпіяды 2028 года ў Лос-Анджэлесе. Пра гэта заявіў прэзідэнт арганізацыі Джані Інфанціна. Паводле яго слоў, гэтыя планы абмяркоўваюцца з партнёрамі.
Таксама стала вядома, што колькасць жаночых каманд на Алімпіядзе будзе павялічана з 12 да 16.