Фермера падазраюць у раскраданні маёмасці, пацярпелі 20 чалавек
Кіраўніка адной з фермерскіх гаспадарак Лагойскага раёна падазраюць у прысваенні і растраце дадзенай яму маёмасці ў буйным памеры. Распачатая крымінальная справа.
Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, падазраваны з'яўляўся матэрыяльна адказнай асобай. З сакавіка 2013 года да траўня 2015-га ён склаў з жыхарамі адной з вёсак Лагойскага раёна дамовы на выкананне работ па газіфікацыі іх прыватных дамоў. Частка атрыманых ад грамадзян грошай па мэтавым прызначэнні дырэктар не выкарыстоўваў, а распарадзіўся імі па ўласным меркаванні. Страты склалі 125 млн рублёў. Больш за 20 чалавек прызнаныя па крымінальнай справе пацярпелымі.
Следства наклала арышт на маёмасць падазраванага на агульную суму больш за 900 мільёнаў рублёў. Расследаванне працягваюцца, дапытваюцца сведкі і пацярпелыя, вывучаюцца дакументы.
Здымак з архіву.