Фельчар заязджае ў вёску ўсяго на 1 гадзіну за месяц. Хіба гэтага дастаткова?

Мабільны ФАП / vitvesti.by
"Аршанская газета" апублікавала графік працы перасоўных фельчарска-акушэрскіх пунктаў у аршанскім раёне. ФАПы на колах з'явіліся тут у 2023 годзе, пасля таго, як у рамках рэформы медыцынскай сістэмы былі закрытыя стацыянарныя фельчарска-акушэрскія пункты ў вёсках.
Графік працы перасоўных ФАПаў складзены такім чынам, што візіты дактароў у аддаленыя вёскі адбываюцца раз на месяц. Напрыклад, сёлета ў сакавіку трапіць на медычнскую кансультацыю жыхары аграгардка Зубрэвіч змогуць на працягу пяці з паловай гадзін — 17-га чысла.
18-га сакавіка ФАП, мяркуючы па раскладзе, заедзе ў Зубрэвіч толькі паабедаць.

А вось жыхарам вёсак Хадулы, Мезенава, Барэйшава, Болатавічы давядзецца атрымліваць дапамогу фельчара куды хутчэй. У кожны з гэтых населеных пунктаў мабільны ФАП заедзе толькі на адну гадзіну. На гэта зважае сайт orsha.eu.
Няўжо гэтага будзе дастаткова для вясковых пенсіянераў не з самым моцным здароўем?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.