Фанаты мінскага “Дынама” зладзілі ў Гомелі акцыю ігнаравання (фота)
Яны сышлі з гасцявога сектара ў перапынку матча з “Гомелем”.
Такім чынам заўзятары падтрымалі іншых фанатаў сталічнага клуба, якіх міліцыя не прапусціла на стадыён.
Пад час перапынка заўзятары “Дынама” прыбралі свае банеры і амаль усе пакінулі свае месцы. Увесь другі тайм яны правялі на тэрыторыі стадыёна, але назіраць за гульнёй адмовіліся — у знак падтрымкі з тымі, каго не пусцілі. Пуставала таксама і фанатская трыбуна гаспадароў поля.
Нагадаем, што пасля матчу “Гомель" — БАТЭ, Упраўленне ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама падрыхтавала адмысловы зварот да футбольных заўзятараў. Міліцыянты нагадалі фанатам “Гомеля” пра недапушчальныя паводзіны на матчы 20 кастрычнік. Фанацкая трыбуна гаспадароў поля арганізавана скандавала крычалкі з нецэнзурнымі выразамі, якія былі адрасаваныя футбалістам БАТЭ і іх заўзятарам і такім чынам парушала грамадскі парадак, мяркуюць праваахоўнікі.
Апроч таго, фанаты правялі перформанс: паклалі перад аўтобусам ФК БАТЭ труну з манекенам чалавека, апранутага ў вопратку з атрыбутамі БАТЭ і з кавалкам мяса замест галавы.
Нагадаем таксама, што з 24 кастрычніка ў Гомелі прыпынілі продаж квіткоў у фан-сектар стадыёну “Цэнтральны”.
