Фанаты ФК "Слуцк" абвясцілі байкот хатнім матчам каманды

Фанаты футбольнага клуба "Слуцк" вырашылі байкатаваць хатнія матчы каманды, паведамляе сайт belultras.by.

"У сувязі з апошнімі падзеямі было прынята сумеснае рашэнне не хадзіць на хатнія гульні. Няхай наш другі дом будзе пуставаць і закрыты для нас цяпер, але рана ці позна мы прыйдзем! Каманда не застанецца без падтрымкі на выязных матчах!" — заявілі заўзятары клуба на сваёй старонцы ў інстаграме.

Нагодай для такіх дзеянняў стаў нядаўні інцыдэнт у Слуцку. 12 ліпеня там праходзіла гульня паміж мясцовай камандай і салігорскім "Шахцёрам". Фанаты клубаў збіраліся пабіцца, міліцыя затрымала 34 чалавекі — прычым толькі 2 з іх былі фанатамі "Шахцёра".

Нагадаем, цяпер матчы сваіх камандаў байкатуюць фанаты мінскага "Дынама", наваполацкага "Нафтана", "Віцебска". Фанаты бабруйскай "Белшыны" нядаўна спынілі байкот хатніх матчаў каманды.

Фота: belultras.by