Еўрасаюз прыняў санкцыі супраць 78 чалавек і 8 беларускіх кампаніяў
Еўрасаюз замарозіў актывы і ўвёў візавыя забароны ў дачыненні да 78 беларускіх афіцыйных асобаў і 8 прадпрыемстваў. Пра гэта з Бруселя паведамляе карэспандэнт Радыё "Свабода" Рыкард Ёзвяк.
У спіс увайшлі бізнесоўцаў, а таксама сваякі Аляксандра Лукашэнкі, рэктары навучальных установаў, супрацоўнікі пракуратуры, суддзі, міліцыянты і высокапастаўленыя вайскоўцы. Сярод іх прапагандыст Андрэй Мукавозчык, памочніца пракурора Аліна Касьянчык, прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава, беларускія бізнесоўцы Дзмітрый Лукашэнка, тытунёвы магнат Аляксей Алексін, Аляксандр Шатроў (звязаны з Synesis), Сяргей Цяцерын і Аляксандр Зайцаў, расіянін Міхаіл Гуцарыеў, жонка Віктара Лукашэнкі Лілія (найхутчэй, як асоба, звязаная з шэрагам буйных бізнес-праектаў), дэпутат Генадзь Давыдзька.
Афіцыйна інфармацыя пра гэта будзе апублікаваная сёння, але крыху пазней.
Гэта "чацвёрты пакет" санкцыяў, прыняты Еўрасаюзам супраць беларускага рэжыму.