Еўрасаюз працягнуў санкцыі ў дачыненні Расіі

Еўрасаюз працягнуў санкцыі ў дачыненні Расіі

Еўрасаюз працягнуў эканамічныя санкцыі ў дачыненні Расіі. Яны будуць дзейнічаць да 31 ліпеня 2016 года. Пра гэта 21 снежня паведамляе Савет ЕС. Адзначаецца, што прычынай працягнення на паўгода санкцый стала невыкананне Масквой у поўным аб'ёме Мінскіх пагадненняў аб спыненні агня на Данбасе.

МЗС Расіі заявіў, што ў гэтых дзеяннях ЕС няма логікі. "Брусель спрабуе "пакараць" Расію за тое, што ад яе не залежыць, але да чаго датычны ён сам", — гаворыцца ў каментары.

Санкцыі былі ўведзеныя Еўрасаюзам у ліпені 2014-га пасля дзеянняў Расіі ва Украіне (Крым, Данецкая і Луганская вобласці). У далейшым санкцыі станавіліся больш жорсткімі, пашыраўся "чорны спіс", у які трапілі расійскія чыноўнікі, бізнесмены, сілавікі, палітыкі. Асобныя санкцыі ўводзілі ЗША.

У адказ на санкцыі Захаду Расія ўвяла антысанкцыі, быў забаронены імпарт на шэраг прадуктаў з Еўрасаюза, ЗША, Нарвегіі, Аўстраліі і Канады.

Фота: АР