Еўрасаюз пашырыў санкцыі супраць Расіі

Еўрасаюз пашырыў санкцыі супраць Расіі

Еўрасаюз пашырыў санкцыі супраць Расіі. Яны ўведзены ў адносінах трох расіян і трох кампаній, якія маюць дачыненне да паставак газавых турбін Siemens у Крым. Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, у “чорны спіс” патрапілі намеснік кіраўніка міністэрства энергетыкі Расіі Андрэй Чэрэзаў, кіраўнік дэпартамента міністэрства Яўген Грабчак і Сяргей Тапор-Гілка, які ачольвае “Тэхнапрамэкспарт”. Гэтая кампанія, яшчэ адна, аднайменная і “Інтэраўтаматыка” трапілі па санкцыі. Цяпер у “чорным спісе” ЕС, створаным у адказ на дзеянні Расіі ва Украіне, 153 чалавекі і 40 юрыдычных асоб.

Чатыры турбіны, вырабленыя на прадпрыемстве “Сіменс тэхналогіі газавых турбін” у Санкт-Пецярбурзе, былі пастаўленыя ў Крым у чэрвені. І гэта пры тым, што санкцыі забаранялі еўрапейскім кампаніям, у тым ліку і Siemens, пастаўляць туды абсталяванне для электраэнергетыкі. Расія спачатку адмаўляла, што такія пастаўкі былі, але ўсё ж прызнала іх.

У заяве Еўрасаюза адзначаецца, што “стварэнне незалежнага энергазабеспячэння Крыма і Севастопаля падтрымлівае іх аддзяленне ад Украіны і падрывае тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны”. Згаданыя газавыя турбіны былі прададзеныя для выкарыстання на тэрыторыі Расіі. Цяпер жа яны сталі “істотным элементам у развіцці новых электрастанцый”.