Еўрапейскі гімнастычны саюз дапусціў беларусаў да спаборніцтваў

Гімнастыка, ілюстрацыйнае фота

Гімнастыка, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Еўрапейскі гімнастычны саюз (European Gymnastics) дапусціў беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў турнірах арганізацыі. Адпаведнае рашэнне было прынята на 31-м кангрэсе European Gymnastics у Празе, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

Раней беларускіх атлетаў дапусцілі да спаборніцтваў пад эгідай Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG). Такім чынам атрымлівалася, што прадстаўнікі Беларусі маглі выступаць пад эгідай Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі, але не мелі права ўдзельнічаць у еўрапейскіх стартах.

Рашэнне набывае моц з 1 студзеня 2026 года.

У 2026 годзе чэмпіянат Еўропы па спартыўнай гімнастыцы пройдзе ў Харватыі, па мастацкай гімнастыцы — у Балгарыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.