Еўрадэпутат напісаў беларускаму Чырвонаму крыжу ў справе палітвязня

Нагадаем, журналіст і сябра аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўген Васьковіч у траўні 2011-га быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі за пашкоджанне будынка КДБ у Бабруйску. 26 лютага яму споўніцца 24 гады. Ён адбывае пакаранне ў магілёўскай турме №4. Амаль 250 сутак Васьковіч правёў у штрафным ізалятары. Большасць пакаранняў выдаецца з адной і той самай фармулёўкай: "за адмовы выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў турмы".



У лісце да беларускага Чырвонага крыжа польскі дэпутат Еўрапарламента Філіп Качмарэк распавёў пра гэтыя факты. Ён выказаў меркаванне, што "шматмесячнае знаходжанне Яўгена ў карцары з'яўляецца катаваннем з мэтай прымусіць падпісаць заяву да ўладаў". Качмарэк лічыць, што сітуацыя небяспечная і ёй мусіць заняцца беларускі Чырвоны крыж.
 

Фота — svaboda.org