ЕС афіцыйна выключыў згадку Беларусі з дакументаў пра візавыя абмежаванні
Еўрасаюз не будзе ўводзіць візавыя абмежаванні супраць грамадзян Беларусі. Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
"Сёння ўжо афіцыйна: з дакументаў аб адмене спрошчанага візавага рэжыму і візавых абмежаваннях выключаная згадка беларусаў.
Дзякуй усім, хто дапамагаў. Беларусы не агрэсары. Беларусы змагаюцца за сваю свабоду і падтрымліваюць Украіну!" — паведаміў Вячорка.
У той жа час Еўракамісія зацвердзіла адмову ад спрошчанага візавага рэжыму для грамадзян Расіі.