"Энергетык-БДУ" працягвае пагоню за "Шахцёрам"
"Днепр" — "Энергетык-БДУ" / vk.com/mogilevskiydnepr
"Энергетык-БДУ" працягвае пагоню за "Шахцёрам". У панядзелак у матчы 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе мінская каманда перамагла ў гасцях "Днепр" — 2:0. Павел Пашкевіч на 52-й хвіліне адкрыў лік — яго першы гол у складзе каманды. А на 76-й хвіліне Фёдар Юркевіч стаў аўтарам аўтагола.
У "Шахцёра" 55 ачкоў, у "Энергетыка-БДУ" — 54, у мінскага "Дынама" — 52 ачкі.