Электронны бальнічны плануюць увесці ў Беларусі да канца года

Папяровыя лісткі непрацаздольнасці паступова сыдуць у мінулае / pixabay.com
Электронны бальнічны плануюць увесці ў Беларусі да канца 2025 года. Пра гэта заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка. Паводле яе слоў, праект рэалізуюць на электроннай пляцоўцы Міністэрства аховы здароўя.
"Паўнавартасна да канца года запускаем электронны бальнічны, — кажа Паўлючэнка. — Гэта сур'ёзная дапамога і наймальнікам, і работнікам. Гэта значыць папяровыя лісткі непрацаздольнасці паступова сыдуць у мінулае".
Пра тое, што ў Беларусі могуць увесці электронны бальнічны, стала вядома ў пачатку мінулага года. Падкрэслівалася, што новаўвядзенне патрэбна, "каб падмацаваць сацыяльныя правы грамадзян", а таксама паменшыць памылкі працадаўцаў, палегчыць працу пры прызначэнні і выплаце дапамог па часовай непрацаздольнасці. Электронны бальнічны мусіць дапамагчы спыніць падробкі, якія сустракаліся ў папяровых дакументах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.