Экс-журналіст "Трыбуны" Андрэй Маслоўскі выйшаў на волю
Экс-журналіст "Трыбуны" Андрэй Маслоўскі выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляюць праваабаронцы.
Маслоўскі быў затрыманы 6 верасня. Пазней яму прысудзілі 15 сутак арышту за "распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Маслоўскі з 2010 года працаваў у рэдакцыі спартыўнага партала, які прызнаны экстрэмісцкім у Беларусі. У ліпені 2021 года ён звольніўся па пагадненні бакоў.