Экс-кіраўніка "Аховы птушак Бацькаўшчыны" асудзілі на 12 сутак
Былога кіраўніка грамадскай арганізацыі "Аховы птушак Бацькаўшчыны" Віктара Фенчука асудзілі на 12 сутак арышту, паведамляе ТГ-канал "Спісы Акрэсціна".
Па якім артыкуле судзілі мужчыну, невядома.
Як распавядала Еўрарадыё, Фенчука затрымалі 31 жніўня. У гэты ж дзень на офісе "Аховы птушак Бацькаўшчыны" адбыўся ператрус.